Навигация

Анонсы

Год науки

Приглашаем на мероприятия

Прочти книгу о войне

ПРИГЛАШАЕМ!!!ЛЕТО В БИБЛИОТЕКЕ!

Конкурс майстэрства дэкламавання твораў «Майстар пякучага слова»

Дата добавления: 2016-03-30

фото

Пад назвай «Майстар пякучага слова» у Рагачоўскай гарадской бібліятэцы №1 адбыўся конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапівы, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага драматурга і байкапісца. У конкурсе ўзялі ўдзел вучні сярэдняй школы №4 імя У.С. Вялічкі.

Як вядома, галерэя дзеючых асоб у байках Кандрата Крапівы вялікая і разнастайная. А самі байкі не згубілі сваёй актуальнасці нават праз шэраг гадоў.

З вуснаў чытальнікаў гучалі ўсім вядомыя дасціпныя творы “Жаба ў каляіне”, “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк” і іншыя.

Журы на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ № 4 Аленай Кулакоўскай адзначыла артыстычнасць, харызму, маляўнічую падачу баек. У выніку першае месца прысуджана Дар’і Петрусёвай, а другое падзялілі Марыя Віннікава і Анастасія Ларчанка.

Лепшыя дэкламатары атрымалі віншаванні і салодкія падарункі.

Наталля ЖЫГУНОВА.

 

 

Ссылки

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Гомельская областная библиотека

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Мы в соц.сетях

Мы в VK

Мы в Одноклассниках

Счетчик посещений

© 2011-2012 Рогачевская районная централизованная библиотечная система