Навигация

Анонсы

Приглашаем на мероприятия

Прочти книгу о войне

"Быў.Ёсць.Буду"

Дата добавления: 2019-07-25

25 ліпеня ў Доме кнігі адбылася гадзіна памяці «Быў.Ёсць.Буду.", прысвечаная 35-годдзю з дня смерці таленавітага паэта, празаіка, драматурга, чыё імя носіць наша бібліятэка - Уладзіміра Караткевіча. У ходзе мерапрыемства арганізатары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча, распавялі пра яго уклад ў развіццё беларускай літаратуры. Яго творы карысталіся і карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю. Яго кнігі перакладзены на дзесяткі моў свету, а сам ён і па гэты дзень з'яўляецца адным з самых чытаных беларускіх аўтараў. Візуальным дадаткам сустрэчы сталі відэафільм пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, прэзентацыя пра пісьменніка і кніжная выстава. Жыццё У.Караткевіча – легенда. Незвычайнае, яркае, яно нечакана і заўчасна абарвалася. І засталася недяспяваная песня. І толькі адна афіцыйная ўзнагарода – ордэн Дружбы народаў у яго актыве, актыве змагара за адраджэнне беларускага народа, яго гістарычнай памяці. Але даражэй за гэта – узнагарода народная – удзячнасць беларусаў за мастацкі подвіг, за цудоўныя кнігі, вершы, раманы, аповесці, нарысы, фільмы.

ТНРН

ТНРН

ТНРН

 

 

Ссылки

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Гомельская областная библиотека

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Мы в соц.сетях

Мы в VK

Мы в Одноклассниках

Счетчик посещений

© 2011-2012 Рогачевская районная централизованная библиотечная система