Навигация

Анонсы

Приглашаем на мероприятия

Прочти книгу о войне

Экскурсія па знакавым мясцінам Уладзіміра Караткевіча

Дата добавления: 2019-11-28

Першым прыпынкам стала вёска Збароў, дзе працавала калісці маці пісьменніка, потым наведалі знакамітую Замкаваю гару, куды хадзіў Караткевіч з нататнікам, натхняла яго багатая гісторыя і прырода гэтых старажытных месцаў. Праходзячы старыя могілкі, Андрэй Іванавіч паказаў, дзе пахавана любімая бабуля пісьменніка, Барысевіч Людміла Антонаўна. Наведалі крыж шляхцічу Томашу Грыневічу. Менавіта родны дзядзька, які, дарэчы, вельмі добра валодаў беларускай мовай, распавёў пляменніку аб іх далёкім сваяку - пра паўстанцаў Томаш Грыневіч. У гэтых краях Караткевіч пачаў пісаць «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Ладдзю роспачы», якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасіі Выліваху. Наступным прыпынкам стала хата, куды прыязджаў У.Караткевіч і працаваў над сваімі творамі. Каля хаты ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Апошнім прыпынкам экскурсіі стала вёска маляўнiча Азярышча. Гэта вёска апісана ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”, менавіта там на беразе Дняпра цвіла ў апошні год груша. На прыканцы экскурсіі Андрэй Іванавіч заўважыў, што Рагачоў быў яго творчай радзімай. Ён увесь час імкнуўся да жывой гісторыі і прыродзе.

ТНРН

ТНРН

ТНРН

ТНРН

ТНРН

ТНРН

ТНРН

 

 

Ссылки

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Гомельская областная библиотека

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Мы в соц.сетях

Мы в VK

Мы в Одноклассниках

Сводный электронный каталог библиотек Гомельской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Счетчик посещений

© 2011-2012 Рогачевская районная централизованная библиотечная система