Навигация

Анонсы

Приглашаем на мероприятия

Прочти книгу о войне

Янчанка Мікола (Мікалай Ігнатавіч)


Нарадзіўся 22.06.1931 года ў в.Забалацце Магілёўскага раёна  ў сям’і каваля.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай  сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956-61), у Дварэцкай сярэдняй школе на Рагачоўшчыне (1965-66), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 года – адказным сакратаром рагачоўскай раённай газеты “Камунар”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 года.

Дэбютаваў у друку вершам  у 1958 годзе. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі “Разнотравье”, “Кросны”, “Жыцейка-жыта”, кніжак-апавяданняў для дзяцей “З людзьмі – добра”, “Зраблю сонейка”, “Жменька жалудоў”, кніжкі-маляванкі “Лета ў серванце”, зборнікаў вершаў “Залаты вулей”. На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д.Кавалёва “Вечназялёная Ветка”.

Памёр 16 ліпеня 2000 года. Пахаваны ў в. Забалацце Рагачоўскага раёна.

Ссылки

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Гомельская областная библиотека

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Мы в соц.сетях

Мы в VK

Мы в Одноклассниках

Счетчик посещений

© 2011-2012 Рогачевская районная централизованная библиотечная система