22 ліпеня ў Доме кнігі было па-сапраўднаму чароўна. Мы сустракалі ўдзельнікаў «Школы маладых літаратараў» часопіса «Бярозка»! Сустрэча пачалася з тэатралізаванага прадстаўлення. Перад гасцямі паўсталі героі знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспача» — Гервасій Вылеваха і Каралева Бона.
Працягнулася сустрэча захапляльнай экскурсіяй па кніжнай скарбніцы горада.
Жадаем юным літаратарам натхнення, новых твораў і вернасці роднаму слову! Заўсёды рады бачыць вас у нашых сценах. 🇧🇾📚



