12 чэрвеня ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбылося літаратурнае знаёмства “З людзьмі – добра”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міколы Янчанка. На сустрэчу з рабятамі быў запрошаны пісьменнік Міхась Сліва, які асабіста сустракаўся з Міколам Ігнатавічам і паведаў шмат цікавых звестак з яго жыцця і творчасці. Бібліятэкар расказала дзе нарадзіўся пісьменнік, адкуль з’явіліся схільнасці да творчасці, якія кнігі напісаў для дзяцей. Пазнаёміла з выставай і прапанавала ўслых, па некалькі радкоў кожнаму, прачытаць апавяданне “З людзьмі – добра”.
Літаратурнае знаёмства “З людзьмі – добра”
- Запись опубликована:13.06.2026
- Post category:Новости
