🏠У гасцях бабулінай хаты

  • Post category:Новости
You are currently viewing 🏠У гасцях бабулінай хаты

🏠У гасцях бабулінай хаты

У Журавiцкай бібліятэцы было па-сапраўднаму цёпла — і не толькі ад надвор’я. Для дзяцей з летняга лагера «Журавушка» прайшла незвычайная экскурсія «Беларуская хата шчодрая і багатая».

Бібліятэкар распавяла юным гасцям, як жылі нашы дзяды і прадзеды: чым займаліся, што любілі, якімі рамёствамі валодалі. Але самае галоўнае — дзеці ўбачылі экспанаты, якія збіраліся гадамі!

Адметнасць гэтай калекцыі ў тым, што кожная рэч зроблена ўручную. Гэта не проста прадметы побыту, а сапраўдныя захавальнікі энергетыкі мінулага. Кожны выраб — як маленькая гісторыя, якая чакала, каб яе расказалі.

 

Поделиться: