Гучныя чытанні “Беларуская казка – розуму падказка”

  • Post category:Новости
You are currently viewing Гучныя чытанні “Беларуская казка – розуму падказка”

У Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі гаспадынька запрасіла рабят у казачную гасцёўню на гучныя чытанні “Беларуская казка – розуму падказка”. Яна адзначыла напеўнасць і прыгажосць роднай мовы, пазнаёміла з цікавымі беларускімі народнымі і аўтарскімі казкамі. З дапамогай ляляк расказала беларускую народую казку “Лёгкі хлеб”, казкі Сяргея Чыгрына “Зайкаў скарб” і Ніны Тарас “Кот, сабака і мыш”. Затым рабяты ахвотна прадоўжылі паказ казак.

Поделиться: