Кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”

  • Post category:Новости
You are currently viewing Кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”

У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. У рамках правядзення Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, у чытальнай зале для наведвальнікаў бібліятэкі была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”.
На кніжнай выставе прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, У.Караткевіча, І. Мележа іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.

Поделиться: