Гутарка «Родная мова — багацце народа»

  • Post category:Новости
You are currently viewing Гутарка «Родная мова — багацце народа»

21 лютага Доўская вясковая бібліятэка адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкар правяла гутарку «Родная мова — багацце народа», пазнаёміла вучняў школы з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў — класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
У рамках святкавання была арганізавана кніжная выстава «З любоўю да роднага слова», накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Поделиться: