Адзначая Дзень беларускага пісьменства, у дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі была арганізавана выстава-прэзентацыя “Беларускія пісьменнікі — дзецям”. Бібліяэтакар прапанавала ўвазе чытачоў творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Такім чынам дзеці пазнаёміліся з кнігамі “Пра роднае, дарагое” Міхася Пазнякова, “Як валошкі назву гораду далі” Генадзя Аўласенкі, “Папяровы самалёцік” Алены Стэльмах і іншымі.

