Гадзіна зімовай казкі «Зімовыя казкі для маленькіх чытачоў».

  • Post category:Новости
You are currently viewing Гадзіна зімовай казкі «Зімовыя казкі для маленькіх чытачоў».

У рамках культурна-выяўленчага праекта «Бібліятэка — тэрыторыя дзяцінства» для маленькіх чытачоў гарадская бібліятэка №3 правяла гадзіну зімовай казкі «Зімовыя казкі для маленькіх чытачоў».
21 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі завіталі ў дзіцячы сад №12. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў казачнае падарожжа. Дзецям паведалі, што казкі крочаць па свеце і перадаюцца з вуснаў у вусны. Пры дапамозе лічылкі дзеці апынуліся ў казцы Алены Масла «Лагодны воўк». Супрацоўнікі бібліятэкі чыталі твор, ажыўляючы сюжэт пры дапамозе малюнкаў.
Напрыканцы казачнай гадзіны, каб лепш запомніць прачытанае, дзеці паглядзелі мультфільм па матывах казкі «Лагодны воўк». Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

Поделиться: