Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна добра ведаюць і любяць нашы чытачы. Яго творы складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. Супрацоўкі аддзела абслуговання цэнтральнай бібліятэкі правялі для навучэнцаў сэрэдняй школы № 2 літаратурную гадзіну «Летапісец непрыдуманай праўды».
Бібліятэракар пазнаёміла з жыццем і творчасцю пісьменніка, аб цікавых момантах жыцця. Таксама быў прадэманстраваны буктрэйлер па раману Івана Шамякіна “Вазьму тваю боль”. Гэты фільм быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання.
На прыканцы мерапрыемства для гасцей была праведзена літаратурная віктарына з салодкімі падарункамі.
Таксама была падрыхтава выстава-партрэт «105 год з дня нараджэння Івана Шамякіна».
