18 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, чытальная зала дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай бібліятэкі пераўтварылася ў літаратурную гасцёўню “Беларуская казка – розуму падказка”. Гаспадары казачнай гасцёўні дзед Цімох і яго ўнучка Алена распавядалі пра беларускія казкі — народныя і аўтарскія. Запрасілі на сустрэчу з рабятамі вядомага беларускага пісьменніка Міхася Сліву, які расказаў пра сябе і прачытаў казку “Кот Матрос”. Затым адбыліся інтэрактыўныя чытанні беларускай народнай казкі “Зайкава хатка” і казкі “Калабок” на беларускай мове, у якіх рабяты прынялі непасрэдны ўдзел.



