19 лютага ў чытальнай зале дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай бібліятэкі зноў адбыліся інтэрактыўныя чытанні “Беларуская казка – розуму падказка”. Гаспадары казачнай гасцёўні дзед Цімох і яго ўнучка Алена распавядалі пра беларускія казкі — народныя і аўтарскія, загадвалі загадкі. Затым прапанавалі дзецям не толькі паслухаць казкі на роднай мове “Зайкава хатка” і “Калабок”, але і з дапамогай лялек прыняць непасрэдны ўдзел у іх.



