Флэшбук “Голас кнігі надзвычайнай” пазнаёміў чытачоў дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай бібліятэкі з творчасцю беларускіх піьменнікаў Алеся Бадака і Уладзіміра Ягоўдзіка, якія ў лютым адзначаюць юбілей. Бібліятэкар расказала пра цікавыя кнігі пісменнікаў: “Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў” А. Бадака, “Медзяны дзядок” і “Вочы зямлі” У.Ягоўдзіка. Зачытала найбольш цікавыя фрагменты кніг і паказала ілюстрацыі і фотаздымкі з іх.


