У рамках Тыдня роднай мовы 19 лютага супрацоўнікамі ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча” была арганізвана пазнавальна-гульнёвая праграма “Старонкі з моўная скарбонкі”. Удзельнікамі гульні былі вучні сярэдняй школы № 2 імя У.М. Калеснікава і актывісты Рагачоўскага раённага Савета ветыранаў. Яны з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні: “Перакладчыкі”, ”Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народныга побыту”. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы. Пераможцы гульні атрымалі дыплом і падарункі.
Пазнавальна-гульнёвая праграма “Старонкі з моўная скарбонкі”
- Запись опубликована:20.02.2026
- Post category:Новости
