Літаратурна-гульнявое падарожжа «Пагуляем у роднае слова»

  • Post category:Новости
You are currently viewing Літаратурна-гульнявое падарожжа «Пагуляем у роднае слова»

Літаратурна-гульнявое падарожжа «Пагуляем у роднае слова»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы №3 адбылася сустрэча з вучнямі СШ №5. Разам з казачным персанажам — цёткай Васілінай — дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па свеце беларускага слова.
У ходзе мерапрыемства школьнікі:
✅па апісанні пазнавалі герояў беларускіх казак;
✅разгадвалі народныя загадкі;
✅спаборнічалі ў перакладзе слоў і словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую;
✅вучыліся падбіраць пяшчотныя і ласкавыя словы на роднай мове.
Напрыканцы сустрэчы вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, выразна зачытаўшы вершы беларускіх паэтаў. Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі роднай мовы і выхаванню павагі да нацыянальнай культуры.

Поделиться: