Гадзіна-партрэт “Іван Мележ: невядомае аб вядомым”

  • Post category:Новости
You are currently viewing Гадзіна-партрэт “Іван Мележ: невядомае аб вядомым”

17 сакавіка ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі прайшла гадзіна-партрэт “Іван Мележ: невядомае аб вядомым”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка. Малюючы славесны партрэт Івана Мележа, бібліятэкары прапанавалі ўвазе старшакласнікаў СШ № 2 невядомыя шырокай аўдыторыі звесткі пра вядомыя факты з жыцця пісьменніка: аб самаробным ровары і пасталах; аб тым, што Іван Мележ пачынаў сваю творчасць з вершаў, а не з прозы; чаму першае апавяданне было напісана левай рукой; якую назву мог атрымаць раман “Людзі на балоце”; чаму гэты раман мог і не дайсці да чытачоў; якія задумкі ў Івана Мележа былі аб “Палескай хроніцы”. Затым рабяты прынялі ўдзел у гульне “Дапамажы паэту”, дзе складалі верш Івана Мележа “Радзіме” па радках і прагледзелі інсцэніроўку ўрыўка з рамана “Людзі на балоце”, падрыхтаваны чытачамі бібліятэкі Самсонавай Уладзіславай і Жыгальскім Іванам. Кожнаму з удзельнікаў мерапрыемства былі ўручаны закладкі «Гонар паслескай зямлі -Іван Мележ».

Поделиться: