Літаратурна-гульнёвы час «Падарожжа ў краіну беларускіх казак»

  • Post category:Новости
You are currently viewing Літаратурна-гульнёвы час «Падарожжа ў краіну беларускіх казак»

27 сакавіка супрацоўнікі Ціхініцкай сельскай бібліятэцы падрыхтавалі для выхаванцаў Ціхініцкага ДЦРД літаратурна-гульнёвы час «Падарожжа ў краіну беларускіх казак». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з разнастайнасцю беларусскіх казак, прынялі ўдзел у славеснай гульне «Беларускія славечкі», адгадвалі загадкі з «Казачнага куфэрку», «малацілі зерне», слухалі беларусскую казку «Пых», а таксама дапамаглі вожыку знайсці іголкі — творчая майстэрня «Рознакаляровы вожык». Беларускія казкі з’яўляюцца сапраўднай скарбніцай багатай гісторыі нашага выдатнага і добрага народа. У гэтым сёння ўпэўніліся маленькія чытальнікі.

 

Поделиться: