Лінгаквест “Мова родная.Беларуская”

  • Post category:Новости
You are currently viewing Лінгаквест “Мова родная.Беларуская”

У рамках Тыдня роднай мовы 20 лютага супрацоўнікамі ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча” для навучэнцаў сярэдняй школы № 2 імя У.М. Калеснікава правялі лінгаквест “Мова родная.Беларуская”. Навучэнцы з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні: “Перакладчыкі”, ”Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народныга побыту”. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы. Пераможцы турніра атрымалі дыплом і падарункі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Родная мова – крыніца натхнення”.

Поделиться: