Знамянальныя і памятныя даты краязнаўчага календара
2026
890 гадоў з часу (1136) першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах вёскі Лучын Рагачоўскага раёна.
235 гадоў з часу (1791), калі згодна з пастановай польскага сейма ў Рагачоўскім раёне пры рымска-каталіцкім кляштары было адкрыта Азяранскае вучылішча для дзяцей бедных шляхцічаў. У 1842 г. вучылішча перададзена міністэрству народнай асветы.
145 гадоў з дня нараджэння Каротчыка Радзівона Пятровіча (1881г., Рагачоўскі павет – 21.09.1906), матроса-рэвалюцыянера, аднаго з арганізатараў Кранштацкага ўзброенага паўстання 1906 года.
130 гадоў з дня нараджэння Рошаль Льва Барысавіча (1896г., г. Рагачоў – 28 студзеня 1940г.), савецкага партыйнага дзеяча.
130 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Міхаіла Аляксеевіча (1896, в.Званец Рагачоўскага раёна – сакавік 1943 г.), ўдзельніка барацьбы за ўсталяванне савецкай улады і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Рагачоўшчыне.
125 гадоў з дня нараджэння Абелева Навума Аляксандравіча (Носан Шнеуравіч) (1901, г. Рагачоў – 1979, г. Масква), савецкага інжынера-тэхнолага, арганізатара вытворчасці, заслужанага машынабудаўніка РСФСР.
125 гадоў з дня нараджэння Ігнашчанкі Фёдара Іванавіча (1901 – 1944), удзельніка вызвалення Гомельшчыны. Загінуў каля в.Турск Рагачоўскага раёна. Пахаваны ў в.Красніца Рагачоўскага раёна, дзе яго імем названа вуліца, на магіле ўстаноўлены бюст.
120 гадоў з дня нараджэння Свірына Афанасія Мацвеевіча (1906 — 1999), удзельніка вызвалення г.Рагачова. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін г.Рагачова.
110 гадоў з дня нараджэння Белых Сцяпана Мітрафанавіча(1916г., с. Гайваронка Кастрычніцкага раёна Курскай вобласці – 29 красавіка 1943г.,брацкая магіла ў в. Курганне Рагачоўскага раёна), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Рагачоўшчыне ў гады вялікай Айчыннай вайны.
90 гадоў з часу заснавання (1936) ААТ “Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат”. Першая прадукцыя выдадзена 22 кастрычніка 1938 года. У 2005 г. да прадпрыемства далучаны АТТ “Буда-Кашалеўскія сыры”, у 2012 г. – КУП “Веткаўскі малочны завод” і “Жлобінскі малочны завод”. 23 лістапада 2013 г. ў г.Рагачове адкрыта скульптурная кампазіцыя згушчонаму малаку – асноўнай прадукцыі прадпрыемства.
90 гадоў з часу заснавання (1936) Рагачоўскага настаўніцкага інстытута. Дзейнічаў у 1939 – 1941 гг. і 1944 г., у 1944 г. пераведзены ў Мазыр. (УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”).
65 гадоў з часу выхаду ў свет (1961) камедыі “Лявоніха на арбіце” А.Макаёнка.
45 гадоў з часу адкрыцця (1981) Ф.М. Капыціным археалагічнага помніка грэнскай культуры ранняга мезаліту “Вішанька” каля в.Вішанька Рагачоўскага раена.
СТУДЗЕНЬ
3 – 105 год з дня нараджэння Башылава Міхаіла Сяргеевіча (03.01.1921, в. Пірэвічы, Рагачоўскага ўезду – 29.11.1870), мастак, ілюстратар Л. Н. Талстога і М. Е. Салтыкова-Шчадрына і іншых класікаў рускай літаратуры.
4 – 90 год з дня нараджэння Валянціна Дончыка (04.01.1936 – 1986), журналіста, пісьменніка, аўтара кнігі “Рагачоў”. З 1935г. жыў у г. Рагачове.
27 – 170 год з дня нараджэння Уладзіміра Людвігавіча Кігна (літаратурны псеўданім – Дзедлаў; 27.01.1856 – 16.06.1908), рускага пісьменніка (з 1860 г. жыў у Рагачоўскім раёне).
30 – 60 год з дня нараджэння Даманцэвіча Мікалая Васільевіча (30.01.1966, в. Каласы Рагачоўскага раёна – 1986), воіна-інтэрнацыяліста, загінуўшага ў Афганістане.
ЛЮТЫ
6 – 120 год з дня нараджэння Гусарава Рыгора Андрэевіча (06.02.1906, в.Алешня Рагачоўскага раёна – 23.12.1943), Героя Савецкага Саюза (1944).
11 – 130 год з дня нараджэння Ісакава Георгія Пятровіча (1896 – 1961, в.Крушынаўка Рагачоўскага раёна), генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза.
14 – 95 гадоў з дня нараджэння Каваленкі Пятра (14 лютага 1931 г., в. Красны Бераг Быхаўскага раёна – 1943г.), юнага удзельніка партызанскага руху на Рагачоўшчыне. У в. Азяраны Рагачоўскага раёна яму усталяваны помнік.
15 – 140 гадоў з дня нараджэння Трафімава Яўсея Рыгоравіча (15.02.1886, в.Хатоўня Рагачоўскага раёна – 08.01.1970), беларускага палітычнага дзеяча.
25 – 75 гадоў з дня нараджэння Сукалы Аляксандра Васільевіча (25.02.1951, г.Рагачоў), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1996), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2002).
САКАВІК
7 – 130 гадоў з дня нараджэння Паўловіча Івана Міхайлавіча (7 сакавіка 1896г., в. Ст. Сяло Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці – 1944г.), Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.
12 – 120 гадоў з дня нараджэння Еўдачкова Сямёна Рыгоравіча (12.03.1906, в.Забалацце Рагачоўскага раёна – 1976), ганаровага грамадзяніна г.Жлобіна (1969). Быў начальнікам штаба партызанскага атрада на Гомельшчыне.
21 –135 год з дня нараджэння Гарбатава Аляксандра Васільевіча (21.03.1891 – 07.12.1973), Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка вызвалення Рагачоўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
22 – 115 год з дня нараджэння Зарыцкага Аляксея (22.03.1911- 29 кастрычніка 1987), паэта і перакладчыка. У 1916-1917 гадах жыў з бацькам у весцы Забалацце пад Рагачовам, а за тым, да 1927 года – у самім мястэчку.
КРАСАВІК
11 – 95 гадоў з дня нараджэння Гарэліка Аляксандра Саламонавіча (11 красавіка 1931г., г. Рагачоў — 6 лістапада 2007 г., Краснаярск, Расія), савецкага і расійскага юрыста, праваабаронцы, заснавальніка і старшыні Краснаярскага краявога грамадскага камітэта па абароне правоў чалавека, доктара юрыдычных навук, прафесара. Заслужанага юрыста Расійскай Федэрацыі.
МАЙ
8 – 90 год з дня нараджэння Дружкова Васіля Ільіча (08.05.1936), паэта і сатырыка, які працаваў у рэдакцыі газеты “Свабоднае слова”.
15 – 85 гадоў з дня нараджэння Гаўрыленкі Мікалая Васільевіча (15.05.1941, г.Рагачоў – 1991), беларускага трэнера-выкладчыка (веславанне на байдарках і каноэ). Заслужаны трэнер Беларусі (1975). Заслужаны трэнер СССР (1980).
18 – 25 гадоў з часу (18.05.2001), калі былі зарэгістраваны герб і сцяг г.Рагачова і Рагачоўскага раёна ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.
25 – 110 гадоў з дня нараджэння Гольбурта Акібы Абрамавіча (25 мая 1916г., г. Рагачоў – 1981 г., Ізраіль), савецкага сцэнарыста.
25 – 75 гадоў з дня нараджэння Далгалёва Васіля Барысавіча (25.05.1951, г.Рагачоў), дзяржаўнага дзеяча Беларусі. У 1981-1990 гг. — начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, каардынацыйна-кіраўніка цэнтра, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях завода «Дыяпраектар» у горадзе Рагачоў. З мая 2006 года па лістапад 2011 года-Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
27 – 130 год з дня нараджэння Брылёва Мікіты Рыгоравіча (27.05.1896, в. Лучын Рагачоўскага раёна – 16.08.1955), савецкага ваеннага дзеяча.
30 – 130 год з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (30.05.1896, г.Рагачоў Гомельскай вобл. – 12.07.1965), беларускага рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі (1949).
31 – 65 год з дня нараджэння Арэстава Юрыя Паўлавіча (31.05.1961 – 02.01.2012 ), паэта, які жыў і працаваў у г.Рагачове.
ЧЭРВЕНЬ
4 – 115 гадоў з дня нараджэння Тарасевіча Фёдара Сцяпанавіча (04.06.1911 — ?), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Рагачоўшчыне.
22 – 95 гадоў з дня нараджэння Міколы Янчанкі (22.06.1931 – 19.07.2000, в. Забалацце Рагачоўскага раёна), беларускага пісьменніка. Настаўнічаў у Дварэцкай сярэдняй школе (1965—1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. — адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар».
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Высоцкай Лідзіі (польск.: Lidia Wysocka) (24 чэрвеня 1916г., г. Рагачоў – 2 студзеня 2006г., Варшава), польскай актрысы тэатра і кіно, спявачкі.
ЛІПЕНЬ
1 – 120 гадоў з часу заснавання (01.07.1906) Рагачоўскага рэальнага вучылішча. Існавала да 1918 г.
12 – 100 год з дня нараджэння Тарасенка Соф’і Васільеўны (12.07.1926, в.Гарадзец Рагачоўскага раёна – 1998), заслужанага работніка гаспадаркі БССР.
13 – 85 год з пачатку Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі (13.07. – 17.07.1941), контрудару савецкіх войскаў на Бабруйскім напрамку. Праводзілася аперацыя 63-м стралковым корпусам падкамандаваннем генерал-лейтэнанта Пятроўскага Леаніда Рыгоравіча, які быў смяротна паранены і пахаваны каля в.Скепня Жлобінскага раена.
14 – 100 год з дня нараджэння Драчова Уладзіміра Карпавіча (14.07.1926, г.Рагачоў — ?), беларускага вучонага ў галіне эканамічных навук, прафесара.
21 – 115 год з дня нараджэння Багатырова Івана Паўлавіча (21.07.1911, г.Рагачоў – 11.07.1941), лётчыка, геройскі загінуўшага ў паветраным баю ў Магілёўскай вобласці.
ЖНІВЕНЬ
85 гадоў з пачатку дзейнасці Рагачоўскага антыфашысцкага падполля (жнівень 1941 – ліпень 1944)
1 – 135 гадоў з дня нараджэння Скуратовіча Пятра (01.08.1891, в.Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага раёна – красавік 1940), польскага ваеннага дзеяча. Генерал брыгады Войска Польскага (1939).
8 – 50 гадоў з дня нараджэння Дычкова Сяргея Сяргеевіча (08.08.1976, г.Рагачоў), беларускага спартсмена (бокс). 5-е месца на ХХVІ Алімпійскіх гульнях. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніораў, чэмпіянату Еўропы.
16 – 245 гадоў з часу (16.08.1781), калі г.Рагачоў атрымаў герб.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Сысова Уладзіміра Мінавіча (19.08.1951, в.Ст.Алешня Рагачоўскага раёна – 31.01.1997), беларускага фалькларыста. Кандыдат філалагічных навук (1993).
30 – 120 год з дня нараджэння Сярогіна Аляксандра Паўлавіча (30.08.1906 – 25.07.1977), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Беларусі (жыў у г.Рагачове, пахаваны ў брацкай магіле ў парку піянераў горада Рагачоў.).
ВЕРАСЕНЬ
85 гадоў з пачатку дзейнасці Свержаньскага антыфашысцкага падполля (верасень 1941 – кастрычнік 1942) у в.Свержань. У кастрычніку 1942 г. падпольшчыкі ўвайшлі ў склад Журавіцкай партызанскай брыгады.
90 гадоў з часу заснавання (верасень, 1936 – 1939) Рагачоўскага калгасна-саўгаснага тэатра. Створаны на базе мясцовага драматычнага гуртка. Вёў асветніцкую дзейнасць, адыграў значную ролю ў агульнакультурным уздыме вескі. У 1939 г. рэарганізаваны ў Баранавіцкі абласны драматычны тэатр.
13 – 110 год з дня нараджэння Карніенка Таццяны Фёдараўны (13.09.1916 – 06.10.2004), партызанкі, ганаровай грамадзянкі г.Рагачова.
14 – 110 гадоў з дня нараджэння Андрэева Анатолія Яўгеньевіча (14.09.1916, г.Рагачоў – 26.03.2005), дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторіі Віцебскай і Беластоцкай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Сацыялістычнай працы (1976).
14 – 100 год з дня нараджэння Філіпавай Надзеі Аляксееўны (14.09.1926, в.Гадзілавічы Рагачоўскага раёна – 1990), Героя Сацыялістычнай працы.
15 – 105 год з дня нараджэння Булатава Васіля Галямавіча (15.09.1921г. – 25.06.1988 г.), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.
23 – 105 год з дня нараджэння Дзмітрыева Міхаіла Апанасавіча (23.09.1921, в. Барсукі Кармянскага раёна — 10 октября 2001), удзельнік партызанскай барацьбы на Рагачоўшчыне. Герой Сацыялістычнай працы. Кандыдат педагагічных навук. Аўтар кнігі “У тихой Серебрянки”.
27 – 60 год з дня нараджэння Маісейчанка Анатоля Міхайлавіча (27.09.1966, г.Рагачоў), таленавітага мастака.
КАСТРЫЧНІК
1 – 95 гадоў з дня нараджэння Наліваева Анатоля Аляксандравіча (Абрам Налівай) (1 кастрычніка 1931г., г. Рагачоў), беларускага мастака, рэстаўратара, музыканта, кантара, тэатральнага акцёра, збіральніка і выканаўцы яўрэйскай кантарскай музыкі.
2 – 120 год з дня нараджэння Белавусава Андрэя Мінавіча (02.10.1906, в.Ходасавічы Рагачоўскага раёна – 18.11.1976), поўнага кавалера ордэна Славы, удзельніка партызанскага руху на Гомельшчыне, вызваляў Польшчу і Германію.
15 – 115 год з дня нараджэння Гаварушка Яфіма Максімавіча (15.10.1911, в.Востраў Рагачоўскага раена – 03.06.1992), празаік, публіцыст, крытык.
ЛІСТАПАД
225 год Азяранскай сярэдняй школе
6 – 90 год з дня нараджэння Зайцава Андрэя Раманавіча (06.11.1936, в. Мадора Рагачоўскага раёна). Напісаў шэраг апавяданняў і замалёвак аб партызанскім руху на Рагачоўшчыне (“Побач з Дняпром”)
11– 115 год з дня нараджэння Жгірова Піліпа Ерафеевіча (11.11.1911, в.Гута Рагачоўскага раёна – 20.01.1998г), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Беларусі.
16 – 105 год з дня нараджэння Джумагулава Эльмурзы Біймурзаевіча (16.11.1921 – 26.09.2013, Махачкала), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.
18 – 95 гадоў з дня нараджэння Вярцінскага Анатоля Ільіча (18 лістапада 1931г., в. Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Працаваў у рэдакцыі Рагачоўскай раённай газеты “Свабоднае слова”.
20 – 105 гадоў з дня нараджэння Сафонава Анатолія Георгіевіча (20.11.1921 – 26.06.1944), Героя Савецкага Саюза (1944). Загінуў у баі пры фарсіраванні р.Друць каля в.Заполле Рагачоўскага раёна. Пахаваны ў в.Блізняцы Рагачоўскага раёна.
23 – 120 год з дня нараджэння Васільева Івана Васільевіча (2.01.1899, в. Бароўня, Пскоўская губерня — 7 жніўня (па іншых дадзеных 11 жніўня)1944)), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.
СНЕЖАНЬ
23 – 125 год з дня нараджэння Пілютава Пятра Андрэевіча (10.12.1906, в.Лучын Рагачоўскага раёна – 24.03.1960), лётчыка, Героя Савецкага Саюза.
19 – 140 год з дня нараджэння Котлінскага Канстанціна Аляксеевіча (19.12.1886 – 1989), рэжысёра, акцёра, лектара, заслужанага артыста Марыйскай АССР. Прыбыў у Рагачоў 1 лютага 1921г. Працаваў у райаддзеле сувязі 15 гадоў тэлеграфістам і памочнікам начальніка райсувязі. Вёў вялікую грамадскую працу. У 1922г. арганізаваў драмкалектывы на лесазаводзе і кардоннай фабрыцы. У 1924г. арганізаваў «перасоўны аматарскі тэатр». У 1936г. на яго аснове быў створаны «калгасны ТЭАТР». У 1961г. узначаліў у РДК «мастацкую агітбрыгаду». У 1962г. арганізаваў «народны тэатр».
25 – 120 год з дня нараджэння Маркавай Налі (Анастасіі Паўлаўны) (25.12.1906, в.Хатоўня Рагачоўскага раёна — ?), паэтэсы.
