18 лютага ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі адбыліся гучныя чытанні “Літаратурныя прысмакі”. Бібліятэкары чыталі творы на роднай мове: “Незвычайны дыктант” В. Ткачова, “Як кнігі дзяўчынку выхавалі” М. Слівы, вершы А. Зэкава. А чытанне беларускіх народных казак “Стары конь” і “Як кот звяроў напалохаў” суправаджалася лялечным паказам.
“Літаратурныя прысмакі”
- Запись опубликована:23.02.2022
- Post category:Новости