14 верасня, наведаўшы аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі, вучні 6 “А” класса СШ № 2 з дапамогай кніг здейснілі падарожжа пад назвай “Маленькім беларусам пра Вялікую Беларусь”, прысвечанае Дню народнага адзінства. Пабывалі на станцыях “Радзіма”, “Беларусь”, “Плошча Незалежнасці”, “Скарбы Беларусі”, дзе разважалі аб тым, што такое Радзіма. Па фотаздымкам называлі месцы роднага горада, з пазлаў складалі сімвалы нашай краіны і Рагачова. Даведаліся аб самых унікальных скарбах Беларусі, яе знакамітых людзях і беларускіх пісьменніках. На памяць аб падарожжы зрабілі калаж “Мая Радзіма”.