“Свайму народу – слова ў дар”

  • Post category:Новости
You are currently viewing “Свайму народу – слова ў дар”

140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа адзначылі 3 лістапада гучнымі чытаннямі “Свайму народу – слова ў дар” у гарадской бібліятэцы №1.
Бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з біяграфіяй аўтара, паведамілі найбольш цікавыя звесткі аб ім і яго творчасці. Удзельнікі мерапрыемства дэкламавалі цікавыя на іх погляд творы аўтара – “Беларусам”, “Ліпы старыя”, “Пясняр”, “Песняй вітаю я вас”, “Свайму народу” і многія іншыя.

Поделиться: