19 лютага у Серабранскай сельскай бiблiятэцы сумесна з Серабранскiм сельскiм клубам праведзена гадзiна роднай мовы: «Зямлi маёй роднае слова», прысвечаная Дню роднай мовы.
Бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з гiсторыяй беларускай мовы, вучнi адгадалi беларускiя загадкi-жарты. Пазнаемiлiся з цiкавымi фактамi з жыцця знакамiтага беларускага асветнiка i першадрукара Францыска Скарыны. Скончылася мерапрыемства словамi З. Бядулi аб тым, што патрэбна ведаць i шанаваць сваю мову, бо гэта наша спадчына i вялiкi нацыянальны скарб.