19 лютага ў Хатаўнянскай сельскай бiблiятэцы прайшло мерапрыемства да Дня роднай мовы ў форме круглага стала «З любоўю да роднай мовы». Вучнi 7-9 класа па ланцужку выконвалi розныя заданнi «Меню з памылкамi», «Знайдзi пару», «Хто хутчэй», «Чароўны капялюш», «Асалода роднай мовы».
Мерапрыемства праведзена з мэтай выхавання цiкавасцi да беларускай мовы, культуры маўленчых зносiн. Потым кожны вучань выбраў сабе кнiгу на беларускай мове.