21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Iльiчоускай сельскай бiблiятэцы прайшла гадзiна роднай мовы «Мова ў сэрцы маiм… «, якая падрыхтавана сумесна з Iльiчоускiм сельскім Домам культуры. Удзельнiкамi мерапрыемства былi выхаванцы дзiцячага сада п. Iльiч, якiя пазнаёмiлiся з гiсторыяй роднай мовы, традыцыямi i абрадамi беларусаў праз кнiгу. Прынялi актыўны удзел у гульнях: «Знаёмства», «Ветлiвыя словы», «Хто якi голас падае», «Гаворым па- беларуску», разгадвалi загадкi, слухалi казкi i вершы. Пазнаёмiлiся з выставай кнiг «Чытаем на беларускай мове», а таксама паспрабавалi стаць удзельнiкамi беларускай народнай гульнi «Гарлачык». Спадзяёмся, што мерапрыемства не пакiнула нашых удзельнiкаў абыякавымi, мы змаглi данесьцi да усiх тое, што трэба любiць i шанаваць родную мову.
«Мова ў сэрцы маім…» — гадзіна роднай мовы
- Запись опубликована:22.02.2023
- Post category:Новости