«Звіні, мая светлая, добрая мова!» — дзень роднай мовы

  • Post category:Новости
You are currently viewing «Звіні, мая светлая, добрая мова!» — дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская мова. Гарадская бібліятэка №3 таксама не засталася ў баку ад гэтага свята і 22 лютага разам з вучнямі 1-2 класаў СШ №6 завітала у госці да нашай роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі апрануліся ў беларускі нацыянальны касцюм і разам з дзецьмі адправіліся ў падарожжа на цягніку, кожны раз спыняліся на розных прыпынках. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, быў час і адпачынку, гулялі ў гульню «Бульба». Вучні праявілі ў сябе выпрабоўваючы сілы ў конкурсах, галоўнай задачай якіх было паказаць, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе юнацтва на творчыя ініцыятывы. Таксама паўдзельнічалі ў акцыі «Маё любімае слова на беларускай мове».

Поделиться: