«Хатынь — сімвал трагедыі беларускаяга народа» — час памяці

  • Post category:Новости
You are currently viewing «Хатынь — сімвал трагедыі беларускаяга народа» — час памяці

Да 80-годдзя з дня Хатынскай трагедыі 22 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №1 прайшо ў час памяці «Хатынь — сімвал трагедыі беларускага народа».
Бібліятэкар расказала школьнікам аб трагедыі, якая здарылася ў вёсцы Хатынь у далёкім 1943 годзе, аб Мемарыяльным комплексе «Хатынь», які быў адкрыты ў 1969 годзе ў памяць аб усіх вёсках і іх жыхарах, знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адна з такіх вёсак ёсць і ў Рагачоўскім раёне — вёска Сялец, дзе кожны год 22 сакавіка праходзіць урачысты мітынг.
Прысутнічых заклікалі захоўваць памяць аб ахвярах фашызму і подзвігах продкаў, каб такіх страшных трагедый больш не паўтаралася.

Поделиться: