Сёння вельмі важна, каб дзеці шанавалі кнігу і цанілі веды, якія яны адтрымліваюць з кніг, часопісаў, газет. Таму на экскурсію-запрашенне «Усе ў бібліятэку!, альбо Дзе жывуць казкі» завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі дзіцячага сада № 7.
Бібліятэкары правялі экскурсію, пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай) і займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай. У час экскурсіі дзеці радасна акунуліся ў чароўны свет кніг. Маленькія чытачы даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым «кніжным доме». З задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне «Казачныя героі». Затым дзеці мелі магчымасць паглядзець і пачытаць кнігі, энцыклапедыі, часопісы, якія іх зацікавілі.
Кожнага прывабіла да сябе кніжная выстава «Добры свет беларускіх казак», на якой былі прадстаўлены народныя і аўтарскія казкі на беларускай мове.