11 мая ў Крушынаўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.
Мэта мерапрыемства– пазнаёміць чытачоў з біяграфіяй і творчай спадчынай Янкі Маўра.
Бібліятэкар зрабіла агляд жыцця і творчай дзейнасці пачынальніка беларускай дзіцячай літаратуры і пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай. Падрыхтаваная відэапрэзентацыя раскрыла асобу гэтага таленавітага чалавека і паказала, як школьны настаўнік гісторыі і геаграфіі Іван Міхайлавіч Фёдараў стаў шырока вядомым пісьменнікам Янкам Маўрам.