Напярэдадні дня памяці Еўфрасінні Полацкай у гарадской бібліятэцы №1 прайшла тэматычная гадзіна “Жыццё, адданае Богу”.
Чытачам распавялі пра добрыя справы асветніцы, мецэнаткі свайго часу, інакіні. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра знакаміты Крыж Еўфрасінні Полацкай. Таксама пазнаёміліся з літаратурай аб ёй.