«Дзень пісьменства — свята друкаванага слова» — бібліягадзіна

  • Post category:Новости
You are currently viewing «Дзень пісьменства — свята друкаванага слова» — бібліягадзіна

6 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада № 6 прайшло мерапрыемства — бібліягадзіна “Дзень пісьменства – свята друкаванага слова”. Дзеці даведаліся пра гісторыю з’яўлення друкаванай кнігі на Беларусі і імёны знакамітых асветнікаў. Бібліятэкар пазнаёміла з вершамі, казкамі і небыліцамі Святланы Быкавай, Анатоля Зэкава, Міхася Слівы і іншых пісьменнікаў, звярнула ўвагу дзяцей на тое, што сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад чалавекам. А менавіта, беларуская кніга дазволіць зазірнуць у цікавы і непаўторны свет нацыянальнай культуры, адчуць асалоду ад прыгажосці роднага слова.

Поделиться: