18 і 19 лютага бібліятэкары арганізавалі ў групах падоўжанага дня СШ № 2 праслухоўванні пад назвай “Чую родную мову”.
Бібліятэкар расказвала пра надыходзячае свята – Міжнародны дзень роднай мовы, аб беларускіх пісьменніках, чытала вясёлыя казкі і вершы з кніг “Любай маме”, “Праўда і лухта пра вусатага ката” А. Зэкава, “Як завуць казу?” І. Муравейкі. Загадвала “Загадкі казачнай хаткі” Я.Жабко, а таксама пазнаёміла з творчасцю рагачоўскага паэта У. Шпадарука і яго вершамі “Бім”, “Гаў-гаў і Мяў-мяў”, “Не тая рука” і іншымі. Затым дзеці з інтарэсам разглядалі і чыталі гэтыя кнігі.