Напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі вучні Старасельскай СШ наведалі сельскую бібліятэку.
Пад час гадзіны зносін «Гісторыя, якую неабходна ведаць» вучні дзяліліся сваімі ведамі аб паходжанні гэтага свята, стварэнні дзіцячых і моладзевых арганізацый, а таксама аб захаваўшыхся традыцыях. А яшчэ дзеці атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі па гэтай тэме ад бібліятэкара.