Хараство роднага слова

  • Post category:Новости
You are currently viewing Хараство роднага слова

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача запрасілі вучняў 7 А класа СШ № 2 у літаратурную альтанку “Хараство роднага слова”, дзе распавядалася аб прыгажосці роднай мовы і роднага слова, аб беларускіх пісьменніках і іх кнігах.

Запрошаны рагачоўскі пісьменнік Міхась Сліва расказаў пра сваю творчасць і пазнаёміў з сваімі кнігамі. Вучні адгадалі беларускія загадкі-жарты, падабралі к рускамоўным прыказкам і прымаўкам адпаведныя беларускія. Праглядзеўшы мультфільм, пашырылі свае веды аб іх.

Поделиться: