Забалацкая сельская бібліятэка сумесна со школай правяла мерапрыемства «Беларускія прысмакі». Гутарка ішла пра нашу асноўную страву — бульбу. Дзеці даведаліся, што беларуская кухня — гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення. Бібліятэкар паведала цікавую казку Ў.Караткевіча «Кацёл з каменьчыкамі».