Акцыя к Міжнароднаму дню роднай мовы

  • Post category:Новости
You are currently viewing Акцыя к Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага адзначаўся Мiжнародны дзень роднай мовы, супрацоўнiкi аддзела абслугоўвання цэнтральнай бiблiятэкi пад час правяддзення святочнай акцыi звярнулi ўвагу сваiх чытачоў на цiкавасць i прыгажосць мiлагучнай беларускай мовы.

У фае бiблiятэкi была аформлена кнiжная выстава i пад музычнае вiншаванне праведзена акцыя, першым заданнем было патрэбна перавесцi па пяць слоў з адной дзяржаўнай мовы на другую. Потым патрабавалась назваць як мага болей iменаў рагачоўскiх паэтаў i пiсьменникаў. У канцы паходзiла варажба па фразеалагiчным слоунiку.

Усе ўдзельнiкi атрымлiвалi пачастункi i падарункi. У працяг акцыі супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі педагагічнага каледжа, прапаноўвалі мінакам працягнуць беларускі верш, адгадаць аўтара і ўспомніць афарызмы аб мове.

Поделиться: