21 лютага адбылася акцыя “Чытаем на роднай мове”. Пад напеўную беларускую мелодыю бібліятэкар у вобразе беларускага дзеда Рыгора гасцінна вітаў усіх чытачоў, наведаўшых бібліятэку ў гэты дзень. Прапаноўваў пазнаёміцца з кнігамі на роднай мове, прадстаўленымі на выставе. Зацікаўленых чытачоў, якія бралі кнігі дадому, дзед частаваў цукеркамі, а таксама загадваў загадкі і раздаваў бібліяграфічныя закладкі.
Чытаем на роднай мове
- Запись опубликована:21.02.2020
- Post category:Новости
Метки: акция