Ціхініцкай сельскай бібліятэцы аформлена выстава-партрэт «Чараўнік з краіны маленства», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Алеся Якімовіча. Юным і дарослым чытачам добра вядомы шматлікія творы старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка, цудоўнага казачніка, аўтара шматлікіх апавяданняў і аповесцей.
Творчасць Алеся Іванавіча прысвечана дзецям, аднак пісьменнік марыў аб тым, каб і дарослыя мелі такую ж душу і чулае сэрца, як у дзіцяці. Яго казкі вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, вучаць мудрасці і дабрыні.