«Балота – багацце нашай Радзімы»

  • Post category:Новости
You are currently viewing «Балота – багацце нашай Радзімы»

Штогод 2 лютага адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. У бібліятэцы прайшоў інфармацыйны час «Балота – багацце нашай Радзімы» у рамках экалагічнага праекта «Жыць у згодзе з прыродай». Чытачы даведаліся што такое водна-балотныя ўгоддзі, іх значэнне і чым яны важныя для жыцця чалавека, прыводзячы прыклады і наступствы знікненняў водна-балотных угоддзяў. Таксама ў бібліятэцы была аформлена выстава на гэтую тэму, дзе была сабрана літаратура, з якой чытачы маглі азнаёміцца, даведаўшысь пра нешта новае і пазнавальнае для сябе.

Поделиться: