У рамках Тыдня роднай мовы 21 лютага супрацоўнікамі ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча” для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 і сярэдняй школы № 6 правялі турнір знаўцаў беларускай мовы “Родная мова – душа народа”. Навучэнцы з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні: “Перакладчыкі”, ”Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народныга побыту”. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы. Пераможцы турніра атрымалі дыплом і падарункі.