24 верасня ў Вяліка — Крушынаўскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Таямніцы казак Артура Вольскага”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Артура Вольскага.
Дзецям цікава было даведацца, што першае апавяданне Артур Вольскі надрукаваў у 13 гадоў, служыў на флоце, з дзясятак гадоў быў боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне, па яго сцэнарыях знялi некалькi цiкавых фiльмаў і мультфільмаў. Яны пазнаеміліся з кніжнай выставай і прачыталі вершы Артура Вольскага.