1 лістапада супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі ўвазе маленькіх чытачоў бібліяфрэш “Прачытай – не пашкадуеш!”. Бібліятэкар адзначыла, што восеньскія канікулы – лепшая пара для чытання. Таму што не трэба нікуды спяшацца, рабіць урокі, а можна ўтульна ўладкавацца на канапе, узяць у рукі цікавую кнігу і акунуцца ў дзівосны свет разнастайных прыгод. Затым пазнаёміла з сюжэтамі новых, прыгожых і вельмі цікавых кніг: “Мудры Шубуршун” А. Карлюкевіча, “Палёт на Вухуцію” К. Хадасевіч-Лісавой, “Малёк Удалёк і Жах-рыба” Ж. Міус, “Малпачка – дачка Нябеснага Дракона” Г. Аўласенка, “Альма. Прыгоды на Зямлі і ў Космасе” А. Марціновіча.