15 лютага ў Крушынаўскай школе прайшло мерапрыемства з удзелам воіна — афганца, нашага земляка Юркова Мікалая Іванавіча, які расказаў аб гэтай страшнай вайне, удзельнікам якой ён з’яўляўся.
«Я выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак»… Шмат прайшло часа, але памяць аб той далёкай афганскай вайне жыва і падзеі тых цяжкіх часоў нельга забыць.
А ў Крушынаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры ля выстаўкі «Гэтай памяці верныя».