21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша родная — беларуская — мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу ў гарадской бібліятэцы № 1 была прысвечана акцыя «Гучы родная мова».
У гэты дзень супрацоўнікі і чытачы бібліятэкі вялі размову на беларускай мове. Бібліятэкары распавялі пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова, як яна праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця, як узнікла беларускае кнігадрукаванне, а таксама які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі і дзеячы культуры.
Чытачы з задавальненнем праслухалі легенду «Адкуль пайшлі беларусы».