Заўсёды прыемна атрымліваць у дар ад чытачоў добрыя кнігі, якія прыкметна папаўняюць бібліятэчны фонд. Нядаўна выдатны падарунак бібліятэцы зрабіў калектыў Народнага тэатра гарадскога дома культуры.
Кніга «Народны тэатр: шлях да сцэны». У выданні адлюстраваны ступені творчага жыцця старэйшых народных тэатраў дзяржаўных устаноў культуры рэспублікі ад іх стварэння да сённяшняга часу, іх уплыў на развіццё навыкаў тэатральна-выканаўчай дзейнасці, выхаванне эстэтычнага густу і асноў глядацкай культуры. Феномен народнага тэатра разглядаецца з пазіцыі рэжысёраў, гледачоў, акцёраў-аматараў і акцёраў, для якіх аматарскі тэатр стаў шляхам на прафесійную сцэну.
Кніга будзе цікава рэжысёрам народных тэатраў сістэмы міністэрстваў культуры і адукацыі, акцёрам-аматарам, кіраўнікам драматычных калектываў сельскіх клубных устаноў, а таксама студэнтам, якія займаюцца вывучэннем тэатральнай творчасці.
З гэтым выданнем, атрыманым ў дар, можна пазнаёміцца ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча. Хочацца сказаць словы падзякі Народнаму тэатру за шчодры падарунак. Спадзяемся, што гэта кніга знойдзе свайго чытача.